Волшебное зеркальце - Страница 2

Крулева ізноў прышла да люстра пытацца, і тое таксамо адказало, што «ты харошая, а твая пасербіца яшчэ харошчая». Зараз паслала крулева па тую чараўніцу і прыказала ёй канечне страціць з свету пасербіцу. Тая баба перабралася за небарачку17 і пашла да палацу, гдзе жыла кралеўна. Падышла пад акно кралеўны і стала гаварыць пацяры.18 Кралеўна, пачуўшы, казала вынясці тры грошы і адправіць бабу. Лакей, каторы выносіў грошы бабе, быў ад яё загоджаны19 і падняўся ваткнуць шпільку, каторую дала баба. Той лакей аднаго дня, вымятаючы, нібыто знашоў шпільку, панёс яё да кралеўны і аддаў. Кралеўна думала, што гэта шпілька яё, ўзяла — ўлажыла ў галаву´. Як толькі ўлажыла, дак і зрабілася нежывою. Браты, прыехаўшы, пашлі да яё пакою і там знашлі яё нежывую; зачалі разбіраць, і кралеўна не ажыла. Яны зрабілі для яё срэбную труну,20 завязлі ў неякі лес і там павесілі на адном дзераве.

Крулева, ўбіраючыся, ізноў запыталася ў люстра: чы харошая яна? I люстро адказало, што «ты найхарошчая ў цэлым свеце». Крулева была вельмі рада, што няма нікога, хто бы за яё быў харошчы. Аднаго дня ў том лесе, гдзе вісела ў труне кралеўна, паляваў неякі кралевіч здалёка. Сабакі кралевіча, як загналіся за зайцамі, дак аж да той труны, гдзе вісела кралеўна. Кралевнч паляцеў конно21 за сабакамі. Сабакі кінулі зайца і зачалі ўядаць22 на дзераво ўго´ру,23 гдзе вісела труна. Кралевіч, зазлаваўшыся24 на сабак за тое, што кінулі зайца, паляцеў іх біць; але як пад’ехаў, дак бляск у вочы яму ўдарыў. Ён глянуў ўгору і ўбачыў срэбную труну; ён зараз паклікаў людзей і казаў тую труну зняць, улажыць на воз25 і вязці дадому, і там паставіць у яго пакоі — так, каб ніхто не бачыў. Людзі кралевіча зараз знялі труну, адвезлі дадому кралевіча і паставілі у яго пакоі.

На другі дзень і сам кралевіч прыехаў дадому, зараз прышоў да свайго пакою, адчыніу26 труну і там убачыў вельмі харошую панну, і так у ней закахаўся,27 што нікуды не выходзіў. Радзіцы28 кралевіча самы не ведалі, што рабіць, што такі сын нудны29 і ніяк не пущае нікога да свайго пакою. Аднаго дня ён сядзеў у сваём пакоі, а после ўзяў зняў верх ад труны і зачау выбіраць шпількі з галавы і ўтыкаць у свой сурдут;30 і як выняў адну шпільку, дак панна і ажыла. Ён зачаў яё абнімаць і зачаў разпытвацца, што з нею было? Яна расказала кралевічу аб усем і также яго палюбіла. Яны сідзелі ў сваём пакоі цэлы дзень, а назаўтра пашлі да радзіцаў, каб іх благаславілі. Прышоўшы туды, яны расказалі аб усем, і радзіцы вельмі былі рады, што сын развесяліўся, і іх паблагаславілі. У нядзелю31 было вяселле,32 а па вяселлі паехалі да бацька кралеўны. Прыехаўшы да бацька, дачка´ расказала аб усем: як яё мачаха хацела страціць з свету, як яна была у дванаццаці кралевічаў, а после як яё знашоў кралевіч і як яны пожаніліся. Бацька хацеў сваю жонку расцягнуць на жалезныя бороны, але дачка´ не пазволіла. Назаўтра быў бал, на каторым былі і тые дванаццаць кралевічаў; і я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.