Покатигорошек - Страница 2

I павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго усякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццань цяпоў прыкован. «Ну что, швагер, ты багачэ ілі я?» Ён яму атвечаець: «У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра». — «Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку». I прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны. «Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?» Ён яму гаворыць: «Віджу». — «Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой». А ён гаворыць: «Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю». — «Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!» I ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы.11

Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго». — Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?» I прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі: «Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо». — «Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?» — «Што б я рабіў? За госця прыняў бы». Яна гаворыць: «Можэ прынялі б яго так, як першага?» — «Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму».

Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: «Пакорно абхадзісь!» — «Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба». Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу. «Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш». А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу». — «Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на мае багацтва: ці ты багачэ, ці я?» I павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо!12 Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жарабцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма. «Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!» I паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць: «Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом». Швагер яму сказаў: «Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!» Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.

Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе. «Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весельшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет».

Пашла матка по´ ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці».



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.