Покатигорошек - Страница 4

Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падаёць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Прыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ей спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». — «Ён раждзён без мяне».

Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрьщь і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзіўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…» І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотнйкаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».

Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». I стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» — «Даволен, не даволен — калі больше няма!» — «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».

I прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!» — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў20 сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі21 паляцела, а як дмухнуў22 — попел стаў, аж не было! «Ну што? Я свае дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну, — гаворыць змей, — на´ табе руку». I схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.

I схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.