Покатигорошек - Страница 5

Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» — «Шчэ ні очень патамілісь, — кажэ Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатую, сярэбраную і бумажную маю казну, сколькі ўгодна». — «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым23 плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» — гаворыць Пакацігарошак. — Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.

I пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном24 шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук25 з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць — акажысь!» — «Я, Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне жалаеш?» — «Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце».

Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам. «Я цяпер увераю,26 ці верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло;27 стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў, іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры. «Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе ўчатвяром.

Вод браты, войшо´ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы, што вы робіце нада мною?» — «Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе». Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам дроў!» — «Ідзі, сынок, ў хату». Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць,28 то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!»

Пашоў ён назад; шоу, шоу, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара. «Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А Пакацігарошак спрашьивая ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара». — «Ці хочэш быці маім таварыщам?» — гаворыць Пакацігарошак. А ён: «Можна, хачу табе служыць». I пашлі яны ўмесці. Шлі, шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» — «Здаров!»29



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.