Покатигорошек - Страница 7

Пакацігарошак гаворыць: «Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!» Яна гаворыць: «Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх пабедзіў абманом, не сілаю». Пакацігарошак ні столькі ваюець, как думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць: «Да шчэ вашага брата многа есць іззаді — ўсех прыбяру!» Удруг яна аглянулася, а ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а тулобіще ў огненную рэку бросіў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць: «Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывіце сабе з богом і з радасцю і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай манеты».

После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць между сабою савет:38 «Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі? Ну, жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!» То меньшая гаворыць: «Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці. Я зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то ўсем трём будзе смерць!» А другая гаворыць к ей: «Кады ты ім нічаго не зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны ка мне падходзіць — во´зьме іх прыятны запах, а як папробуюцьтых яблак, то ўсем будзе смерць!»

Вот пад’язджаюць багатыры к прыкраснай койке; Пакацігарошак махнуў по ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад’язджаюць яны к яблыньке. «Брат Пакацігарошак, дай-ка з’едім па яблычку», — гавораць багатыры, а ён кажэ: «Кады можна, браццы, так з’едім, а кады неможна, так дальш паедзім». Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг кроў. Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да неба. Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь? Аглядаецца ён і увйдаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ей тры кані ў рот. Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш. Наганяець яна абратно; відзіць ён, што яна блізко, і бросіў ёй ў рот тры сокалы. Апяць змея до сіняго мора паляцела ваду піць, а яны ўшлі дальш. Аглядываецца Пакацігарошак, змея апяць яго наганяець, і відзіць ён сваю неустойку, ўзяў да бросіў ёй тры хорты ў рот.

Апяць яна да сіняго мора паляцела ваду піць; пакудава напілась, яны шчэ дальше ўшлі. Аглядываецца ён і відзіць, што апяць яна даганяець; Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварыщей, і ўбросіў ў рот. Змея паляцела да сіняго мора ваду піць, а ён дальш. Даганяець яна апяць; ён аглядываецца, відзіць, што недалеко, і гаворыць: «Госпаді, сахрані мяне і спасі маю душу!» І відзіць ён уперед сабе жалезны завод, і ўпадаець39 у гэту кузніцу. Кузнецы гавораць да яго: «Што, чужостранны чалавек, так абрабеў?» — «Пачтеннейшые гаспада! Сахраніце мяне ад нечыстай сілы і спасіце маю душу». Яны, ўзяўше, кузню заперлі наглухо. «Аддайце мае!» — гаворыць змея. Вот кузнецы гавораць ёй: «Праліжы жалезны дзверы, а мы яго табе на язык паложым».

Яна пралізала дзверы і язык ў средзіну ўсадзіла. Кузнецы ўзялі ўтраіх гарачымі клещамі за язык і гавораць: «Ступай, чужостранны чалавек! Што хочеш, з нею рабі». Ён выходзіць на двор і давай змею біць, і пабіў на ёй шкуру да касцей, а косці да мазгоў, і ўзяў яну з усем тулобіщом закапаў на сем сажон глубіны. Вод ён і цяпер жывець, да клочче жуёць, а мы хлеб, бо ў яго нет! I я там быў, мед-віно піў; па барадзе цякло, а ў губе ня было.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.