Масенжны дзядок - Страница 2

7

Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.

8

После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё,17зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.

9

Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля свайго ложка.18 Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай19 платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевіч сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.

10

Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто20 вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб’еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку,21 абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу, адпачыць; але кралевіч не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.

11

Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? I ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на па´мятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

12

Назаўтра кола гадзіны22 дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся23, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.