Масенжны дзядок

1

Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго гаспадара упадзілося1 нешто ў пшаніцу і што дзень — по моргу2 з’едало. Паслаў той гаспадар на першую ноч старшага сына вартаваць;3 ён пашоў, сідзеў, сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень — і нешто з’ело пшаніцу. На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а пад дзень устаў і сядзіць — аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.

2

На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: «Чаму сягоння цэлая пшаніца?» Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу,4 а ключ аддаў жонцы.

3

Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. «Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?» — сказаў кралевіч. «Вазьмі падлащыся5 да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці», — сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца,6 адкраў, ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок7, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: «Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы мне! — то я зараз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю».

4

На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходзяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль зараз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпушала пташкі, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць.8 Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно9 ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся.10 Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашіва´ла ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.

5

Ён узяў кіёк11 дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: «Масенжны дзедку! Памажы мне». Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў усё, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: «Ідзі ты за моро12 да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка;13 як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці14 паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне».

6

Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац,15 і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца, каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў; на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму16 і зачаў клікаць масенжного дзедка.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.