Русские народные сказки Волшебные сказки Чудесный противник По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре

По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре

1

Было ў бацькі тры дачкі; пашлі на рэчку бялізну1 мыць. Ехаў каралеў сын. Адна кажэ: «От, каб я за каралеваго сына пашла, то б я адной голкай2 весь двор абшыла». Другая кажэ: «Каб я за каралеваго сына пашла, то б я адной булкай весь двор абкарміла». А трэцяя кажэ: «Каб я за каралеваго сына пашла, то б два сыны´ прывяла: на лбе па месяцу, ў патыліцы3 па звездаццы». Прыехаў кароль да таё (жениться), што казала: «Два сыны прывяла б»; дак яны жывуць гадок, другі, стала яна ў цёнжы.4 Паехаў круль і прыказывае мацяры: што бог дасць жонцы, то няхай5 гадуе.6 Ад’ехаў ён міль дваццаць, как бог даў жонцы дзіця; прывяла яна два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Напісала жонка карту7 — што бог даў два сыны´: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы; парабак8 панес карту да яго і зайшоў да яе сястры начаваць і не ведаў, што яго пані сястра. Лег ён спаць, дак яна ўзяла дай адкрыла карту, тое скасавала,9 што было напісано: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы, а напісала, што ні уж, ні гад — ні знаць што прывяла. Той чалавек даганіў круля, падаў ліст. Ён прачытаў: «Што ёй бог даў, то няхай не траціць без мяне». Уже назад ён ішоў, зайшоў туды зноў начаваць; яна ўзяла зноў лісты, адкрыла і тое скасавала, што ён напісаў, і напісала: пакуль10 ён вернецца, каб пахаваць11 тые сыны. Як ён прышоў кралева жана перачытала і стала плакаць; ёй жаль было тые харошые сынкі пахаваць. На дворе выкапала две магілкі і пахавала; выраслі два явары — залатая галінка12 і срэбраная. Прыехаў круль да хаты і адправіў13 за тое, што пахавалі без яго.

2

Паехаў ён жаніцца да другой да жоніной сястры. Жывуць яны, дак яна кажэ то: «Мой мужу найяснейшы, каб мы гэтые явары ссеклі да зрабілі ложко14 сабе». — «Ах, мужу мой найяснейшы, пасячом мы гэта ложко і спалім, а по´пел на дарогу высыплем». Гнаў пастух авечкі; адна аўца забегла і по´пелу ўхваціла, прывела два бараны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Дак яна15 знелюбіла тых бараноў, вялела парэзаць і кішкі на уліцу выкінуть. Первая16 жонка вышла, кішкі падабрала, зваріла і з’ела і стала ў цёнжы і прывела два сыны´: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Дак тые сыны´ растуць, дак растуць, і шапачкаў не знімаюць. Дак круль захацеў, каб хто шоў байкі баяць;17 дак там сказалі: «Есць два браты, яны ўмеюць байкі баяць». Дак яны прышлі байкі баяць.

3

Стал баяць байку: «Быў сабе круль з кралеўнаю; прывела кралеўна два сыны´: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. После круль паехаў на паляванне,18 напісала каралеўна карту і паслала. Чалавек зайшоў на нач да сястры; яна ўзяла, адкрыла карту і напісала, што ні уж, ні гадзіна — ні знаць што прывяла кралеўна. Круль, прачытаўшы, адпісаў, што няхай гадуюцца ці уж, ці гадзіна. Чалавек, шоўшы дадому, і зноў туда зайшоў, гдзе начаваў. Яна адкрыла і напісала, каб пахавала да майго прыезду.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.