Счастье и несчастье

1

Быў чалавек бедны, не меў ні снасціны,1 ні скаціны, а дзецей меў шмат.2 Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, чалавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць3 дзяцей». Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце кажа: «Калі твой,4 то ты яго і надары». Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: «Ідзі да хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые гроши5 схаваў ў гаршок, дзе быў по´пел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?»6 — «Вазьмі сабе, вот у гарнушку7 стаіць», — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куда дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы;8 бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.

2

Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ен іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама,9 як упярод;10 ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму двадцать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху.11 Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы дадому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сва´рыцца12 на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.

3

Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае13 тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі Нёмна,14 там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі». Ён так і зрабіў;15 пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак так многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе даць за гэта?» Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык,узяўшы тые рыбкі, пайшоў дадому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць16 варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся: «Чаго ты смяесся?» I ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней і толькі збожа,17 колькі мужык хацеў. Ітак мужык зпайшоў свае шчасце ў двух грашах.

Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.